samedi 18 février 2012

Узімку ды ўлетку / En hiver et en été


Мне здалося, што выявы гэтых дамкоў добра спалучаюцца і дадаюцца адна да адной, хоць і з'явіліся ў розных часопісах і ў розны час. Зімовы дамок паўстаў першы. На ягоных дзвярох - маленькі калядны вяночак. На двары -  маленькі шэранькі каток. Вялікія асветленыя вокны, комін з дымам, цені на снезе. І - марозны ружовы заход, калі ўдома цёпла-утульна. Як я люблю.
У часопісе ( "Вышитые картины" № 6 за 2005 год ) выява мела назву "Чароўны дом".  


Летні дамок  ("Вышиваю крестиком" № 9 за 2006 год, дызайнер  Шейла Хадсан) цудоўна падыйшоў да зімовага па памерах: крыжык у крыжык! Назоў - "Дом грёз". Якраз у гэтым выпадку наша мова вымагае перакладаць з прыметнікам і тое, што па-руску гучыць так прыгожа, па-нашаму займела б назву "Марны дом" - натуральна, з нашым  простым сэнсам... Таму няхай і гэты дамок застаецца чароўным. Таму і карункавыя краты на вокнах, так прыгожа пададзеныя мастачкай, я не ставіла. Чароўны дамок - і раптам краты!


Сваёй чаргі на багет дамкам давялося пачакаць, бо я прагнула нечага падобнага, але... рознага. І, нарэшце, вось ён, вынік! Проста кадобчык мёду. А лыжку дзёгцю забяспечыла мая няўрымслівая схільнасць да выпрабаванняў (чытайце - эксперыментаў).


Каб нацягнуць вышыванку, у майстэрні прапанавалі адмысловы кардон, больш падобны да кавалку пляскатага пенапласту, які з аднаго боку быў залеплены дапаможнай паперай.  Паперу трэба знять; пад ёй - рэчыва з уласцівасцю клею, але паводле складу - не клей (так сказалі).
Мне прадэманстравалі, як лёгка і прыгожа можна прыціснуць да гэтага цуду канву і ўсё ўмэнт будзе гатова. А калі не спадабаецца, канва гэтаксама лёгка адыходзіць (адклейваецца?). Карацей, гэтае "нешта" нагадвала аднабаковы скотч. Я замовіла гэты кардон ажно для пяці (!!) работ, і толькі спагадзя, удома, самастойна штукуючы вышыванку ў раму, агледзела: патрэбныя лініі не кладуцца строга паралельна рамцы і паспарту! Як ні нацягвай. І яшчэ мяне згрызае думка, якія конікі-нечаканкі можа выкінуць адмысловае кляістае рэчыва з кардону-пенапласту... 

Выснова: каб добра нацягнуць вышыванку, патрэбны ніткі  ды іголкі. Нішто не параўнаецца са старой добрай шнураванкай. 

22 commentaires:

  1. Жана, красивые картины получились! И они пара, да:) Люблю когда работы оформляются:))

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Повезло с этим багетом, нашёлся в одной и той же мастерской! А снимала через стекло - правда,через антибликовое.

      Supprimer
  2. Очень красивые картины! Удачное оформление к ним подобрала! Умничка!)

    RépondreSupprimer
  3. Какие красивые вышивки!!! очень добрые и уютные! Отлично оформлены!!!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Катя, а я только начинаю мечтать о сумке вязаной (о шитой уже мечтала). Главное,и пример есть,и ссылку посмотрела.

      Supprimer
  4. Дом мой мечты, последний !! Спасибо!!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. А я мечтаю о первом, который зимний. Нашла ещё один, похожий, подбираю нитки.

      Supprimer
  5. Умиротворяющие пейзажи,оформление подчеркивает красоту вышивки.
    У меня есть эти журналы и летний домик все собираюсь вышить, а ведь не замечала, что эти пейзажи прекрасно смотрятся в паре.

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Таня, я так люблю дома, домики и вообще всякую архитектуру, связанную с жильём!

      Supprimer
  6. Жанна, давай, на ты, хорошо? В Яндексе набери - Декоративные пуговицы.ру - в Санкт-Пертербурге есть прекрасный магазин, там можно заказать пуговки, в том числе и горшочки.

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Спасибо, нашта не один питерский магазин. Сижу, считаю...

      Supprimer
  7. Обожаю домики! Обе картины такие уютные!:))) Мечта!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Tess, я их тоже обожаю. И вышиваю всё время.

      Supprimer
  8. Якая прыгажосць...Жанна, я ўжо даўно паглядваю на гэткія прыгожыя дамы з раслінамі, абавязкова трэба вышыць розные поры года з дамамі ў новую кватэру...Буду марыць:)))

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Марыя, трэба шыць! Яны досыць аб'ёмныя, пакуль адшыюцца, ды разам, багата часу міне.

      Supprimer
  9. яка краса!!! як це я пропустила такий пост! шикарна робота, будиночки як живі

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. А снег я рабіла адмысловай ніткай,якая ў цемры свеціцца. Колькі разоў правярала - свеціцца. Так што з зімовым дамком назіраю такі нібыта золак,калі яшчэ не развіднела,але ўжо не ноч. Вось да чаго вытворчасць (нітак DMC) дайшла.

      Supprimer
  10. Очень уютные домики. Мне особенно второй нравится, просто потому, что я лето больше люблю )))

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. А я люблю, когда не мокро. Сухая недождливая осень и весна тоже подходят!

      Supprimer
  11. Трэба сказаць, што дамкі, сапраўды, чароўныя. Зусім ім не падыходзіць дакладны переклад. І аздабленне толькі падкрэслівае прыгажосць дадзеных работ.
    Сама заўсёды карыстаюся толькі паслугамі багетнай майстэрні. Сама ніколі не спрабавала.

    RépondreSupprimer
  12. Ольга,я звычайна замаўляю багет, усё разлічваю (з дапамогай паненкі ў багетцы), але даводжу да ладу сама і дома - нацягваю, ўштукоўваю ў раму, мацую паспарту і гэтак далей. Калісьці насампершыя работы толькі сама і афармляла (да сёння дажылі тры ў тагачасных рамах без шкла, іх трэба даставаць і перадусім мыць!).

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Я да такога не здатная. Здала, мне зрабілі, я атрымала.

      Supprimer

Ксения, отзовись!

Ксения Карпова, замечательная мастерица и блогер, найдись-отзовись! Или хотя бы ответь на электронное письмо.

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі