dimanche 26 février 2012

Казка маленькай прынцэсы / Conte d`une petite princesse

Я служу ў дзіцячым тэатры, дзе жывуць казкі. Уявіце: да дзвярэй, дзе месціцца маё службовае месца, іду праз шэраг манекенаў з казачнымі строямі; тутсама робіцца/фарбуецца/збіраецца дэкарацыя да чарговай казачнай дзеі; побач рыхтуецца так званы "чорны кабінет" - прыстасова з натуральнага (толькі натуральнага!) чорнага аксаміту - яна дапамагае персанажам знікаць і з'яўляцца на вачах у публікі. А праз усё гэта чарадзейства ляціць памочнік рэжысёра і гукае "Каралева! Дзе Каралева?!" ...



Ну, вы зразумелі...  Калі ў рукі трапляе кніжка гафтаў, увага міжволі скіроўваецца на звыклыя аб'екты ў выглядзе прынцэсак, цмокаў ды чароўных рэчаў. Кніжку са схемамі  "Contes de fées" ("Казкі феяў"), як той казаў, далі колькі разоў патрымаць ды пагартаць. Але вынікі гэтай ласкі змушаюць хапацца за іголку ў кожную вольную хвіліну.


Вынік першы: брошка з прынцэскай ад дызайнера Sylvie Teytaud-Louche. Падстава - маленькая непатрэбная значка (з тых, што гадамі качаюцца ў шуфлядах). Двухбаковым скотчам на яе налеплены кавалачак сінтэпона, нацягнута канва з выявай прынцэскі і прышыты куплёныя карункі. Тылы прыкрытыя кавалачкам тканіны (усё папрышывана!). Дыяметр без карункаў - чатыры сантыметры; карункі дадаюць свой законны сантыметр.

17 commentaires:

  1. Какая прелесть, Жана! Очень мило и очень по детски:))

    RépondreSupprimer
  2. Интересно, Алена, что мамы заметили её первыми. Спрашивали даже, не в театре (!) ли такие делают. Объясняла, что нет, не театре, и рассказывала, как это просто сделать.

    RépondreSupprimer
  3. Для маленькой принцессы!) Хорошенькая пуговка!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Оля, это старый значок, который валялся в ящике стола. Почему-то я его не выбросила. А теперь ищу такие же ненужные значки для таких вот брошечек.

      Supprimer
  4. Conte d'une petite princesse... très jolie...
    Bises et bon week-end.
    Anna
    Merci pour les visites et les commentaires.

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Anna, j'ai corrigé l'erreur dans le titre. Merci! Le samedi et le dimanche je travaille. Parce que je travaille dans le théâtre! Dans le théâtre la plupart des jours de la semaine samedi et dimanche!

      Supprimer
  5. Чудесная!!! Очень милая, добрая, сказочная! :)

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Катя, это дизайнер такой - добрый и сказочный. У меня есть несколько любимых французских дизайнеров, от которых я готова вышить всё!

      Supprimer
  6. дуже симпатична брошка!!! так просто і так мило. Мені подобається :)

    RépondreSupprimer
  7. Галоўнае, што вельмі проста!

    RépondreSupprimer
  8. Réponses
    1. Sarah! I really cherish the attention of such masters as you are.

      Supprimer
  9. Жанна! Какая прелесть!
    Наконец-то я стала твоим ПЧ

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. А я впечатлена тем, как вместо фотоаапарата ты купила новый комп. Ещё лет десять назад можно было неделю ждать, когда всё починят-настроят, а теперь интернет в телефоне, телефон в планшете, а планшет в сумке... которую пора шить, беря с тебя пример!

      Supprimer
  10. Якая мілая прынцэса! Адразу ўспамінаюцца песенкі з мульціку "Брэменскія музыкі":) Нарэщце дабавілася да вас у ПЧ (атрымалася толкі з трэцяга разу):)

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Аня, перапрашаю, толькі знайшла ваш каментар! Напраўду, у мяне нешта дзіўнаватае робіцца з далучэннем чытачоў, вы не першая скардзіцеся. Праверыла налады - нібыта як мае быць...

      Supprimer
  11. Класскная какая. Принцессная очаровашка!!!

    RépondreSupprimer

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі