jeudi 2 février 2012

Зімалета

Бялюткая сурвэтка на круглым століку... Не, не так.
Бялюткая на стракатым... Не так.
А як?...Гэтая сурвэтка паўстала якраз на Каляды. Таму што я ўгледзела на ёй ялінкі.

Ялінкі ці не?!


Але чым бліжэй было да фінішу, тым больш пераканаўча ялінкі ператвараліся ў сцябліны і лісце нейкіх кветак! Пры канцы ялінкі зусім схваліся. Так што Каляды за нашым круглым столікам былі квяцістыя. Каб папярэдзіць пытанні, я тлумачыла, што гэта нібыта зімовыя кветкі на замерзлых шыбах... па-над ялінкамі.

Зімалета ці як?..
Як толькі Каляды адсвяткавалі, улюбёныя Баранавічы нафарбавалі бавоўны - далікатнымі зімовымі кветкамі на замерзлых шыбах па-над стракатымі краткамі... Зімалета! Шырынёй 220 см! Якраз на абрус для нашага століка з бялюткай зімалетавай сурвэткай! Якраз да... Вялікадня!..


2 commentaires:

  1. Très joli napperon ! Vos tableaux au point de croix sont magnifiques !
    Je vous remercie pour votre visite et commentaire.
    Heureuse d'être le nº 1.
    Anna

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Anna, je vois votre travail et je tirer du plaisir de vos compétences et votre goût.

      Supprimer