mercredi 1 février 2012

Вольга-Іголачка / Olga, qui se dit d'une aiguille

Сашэ - рэч патрэбная, ужытковая, робіцца проста. Зёлкі з добрым пахам і (пажадана) з добрымі якасцямі завязваюць у анучку і кладуць у шафу. А потым, калі пах і добрыя якасці выпетрацца ( вычхаюцца, сыдуць на нішто), змесціва анучкі па просту выкідаюць. Часцяком разам з анучкаю.




Але за даўнім яшчэ часам гэтыя сашэ сталі рабіць як маленькія творы ўжытковага мастацтва: з карункамі, пярлінамі і да т.п. Вядома, і з вышыванкамі таксама. Вы б змаглі выкінуць такое? Галаву даю на злом - не змаглі б. Але каб выкінуць змесціва сашэ, трэба было самым далікатным чынам  папоркаць у шво рэжучым прыстасваннем, каб гэтае шво распароць; потым ізноў насыпаць туды зёлак, потым нанова зашыць. Тысячы кабет па ўсім свеце так і рабілі, сотні так робяць. Прынамсі, да сёння паважаныя часопісы раюць рабіць менавіта так.

Ну а што я? І я так рабіла. Ажно пакуль не натрапіла на парады Вольгі-Іголачкі  ў блогу Иголкин уголок . Паглядзіце, наколькі проста і дасціпна гэта робіць яна!


Ну а што я? Цяпер і я так раблю! Як усе, кладу ўсярэдзіну сінтэпон і разам з ім - маленькі мяшэчак з лавандай, хмелем, мятай. І як Вольга - то на адзін гузік зашпільваю, то на два, а то і на тры (трэба яшчэ з маланкай паспрабаваць). Файна!


Вядома, я засведчыла Вользе сваю пачцівасць і колькі разоў напісала пра вялікі дзякуй. Натуральна, яна мне адказала "Ды напрамілы Бог!"  Але ўсіх, хто па маіх спасылках патрапіць у Вользін куток, шчыра папярэджваю: імбрыкі з пліты паздымайце і  ваду перакрыйце. У мяне па першапачатку ад выгляду ўсяго, што Вольга-Іголачка робіць (цацак, гафтаў, вязаных рэчаў)  імбрык траха не падсмажыўся. 

14 commentaires:

  1. А цяпер Вольга-Іголка пацешыць вас сваім беларускім - Які прыемны пост! Мне здавалася, я нічога асаблівага не прыдумала! А аказваецца, прыдумала! Жанна, дзякуй за пахвалу! Карыстайцеся на здароўе! =)

    RépondreSupprimer
  2. Як кажуць браты-палякі, заперла дых у персях... Альбо ўдаю з сябе ліхтарны слуп... Оля, я офонарела то есть. Сижу и фонарею, в букву "і" никак не попаду. Ты і пацешыла, і Усцешыла, і СУцешыла: порадовала,польстила, утешила!

    RépondreSupprimer
  3. Какие милые подушки-саше! :)) Уютные и аккуратные. :)

    RépondreSupprimer
  4. Спасибо за оценку, Анастасия! Ещё бы научиться их фотографировать как следует...

    RépondreSupprimer
  5. як красиво!!!! особливо на першому фото подушечка із вишитими будиночками

    RépondreSupprimer
  6. Світлана, дзякую, гэтую найпростую прапанову Клэр вышыла ўжо, напэўна, тысяча кабет! І ў кожнай - файна.

    RépondreSupprimer
  7. Veja, добрый вечер! И мне тоже очень понравились саше, раньше просто любовалась (в том числе у Ольги-Иголки), а теперь думаю и мне надо!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. И что главное! Саше нужно на каждой (!) полке в шкафу и в каждом ящике (то есть у меня их пока пять штук, но этого мало). Так было у моей бабули, и я убеждаюсь, что бабуля была права.

      Supprimer
    2. Какие потрясающие и милые вещицы!!! А что внутри? Должно быть, пахнут чем-нибудь уютным, домашним , теплым и добрым.

      Supprimer
  8. незнаю беларуского языка, но почему то всьо понятно. Вышивки хорошие!!!Саше увликательные!!

    RépondreSupprimer
  9. Как красиво, и вышивка прекрасна и пуговицы маленькие на заднике выглядят трогательно!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Триша, спасибо за оценку, я ваш давний почитатель и меня очень радует ваше внимание!

      Supprimer
  10. вот чем больше смотрю блоги, тем больше убеждаюсь, что сила в простоте... ну и + безупречное исполнение)) Жанна-умничка!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. спасибо, я училась у бабушки, а она высоко ставила вкус немцев и поляков, а потом появились "Бурда", "Анна","Сандра"... и понеслось.

      Supprimer

Ксения, отзовись!

Ксения Карпова, замечательная мастерица и блогер, найдись-отзовись! Или хотя бы ответь на электронное письмо.

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі