mardi 31 janvier 2012

Парыж у адзежнай шафе / Tout Paris dans l'armoire

...Гэты Парыж Клэр стварыла для ўласнае мамы, але мама ў яе не скнарлівая, таму карыстацца творам можа ўвесь інтэрнетаваны свет. Я апынулася ў першым шэрагу. Клэр  адказала, што ганарыцца маім выбарам не толькі як аўтар дызайну, але як парыжанка.


Sous le ciel de Paris...

Цяпер яе родны горад  з лавандавым пахам схаваны ў маёй адзежнай шафе. Палохае моль. Дарэчы, спраўляецца добра. 


У Парыжы такая далікатная зіма!


Змушаць да гэтага занятку анёла дрэнна і непрыстойна. Таму анёл пакінуты ў спакоі да восені, якую цяпер будзе сустракаць і праводзіць разам з намі – таму што восеньскі.

А з выгляду - ну чыста анёл!
І наравісты. Каб зрабіць гэтыя прасцецкія фота, давялося насіцца з ім па ўсёй кватэры, выносіць на вуліцу, вазіць на службу... 

У выніку...
У выніку падыйшла толькі кампутарная клавіятура, дзе ён вылежваўся з гадзіну. І ўсё адно трэба пераздымаць...

4 commentaires:

  1. Дзяўчаткі,кабеты і паненкі, адказваю адразу ўсім: свае дызайны Клэр выкладае бескаштоўна, дастаткова націснуць на выяву і зберагчы яе ў сваіх схованках, раздрукаваць і гафтаваць на здароўе! Ддаецца нават расклад нітак, але ДМС для мяне задорага, карыстаюся піцерскімі, вынік вы бачыце.

    RépondreSupprimer
  2. Хараство адным словам!
    Яшчэ спадабалася літаратура,статут ды Скарына моцна падтрымліваюць здымак:)

    RépondreSupprimer
  3. Очень красиво и необычно! Спасибо за участие в галерее!!!

    RépondreSupprimer
    Réponses
    1. Спасибо за предложение и за внимание, мастер Триша

      Supprimer

Ксения, отзовись!

Ксения Карпова, замечательная мастерица и блогер, найдись-отзовись! Или хотя бы ответь на электронное письмо.

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі