mardi 31 janvier 2012

Дазвольце пазнаёміцца / Permettez-moi de connaître

Зваць мяне Жанай, але Жан ў прасторы жыцця ды інтэрнету - куча й горбачка, таму сяброўкі, каляжанкі і паплечніцы па захапленнях ведаюць мяне як Вежу. 

Перш як зрабіцца нікам, Veja нядоўга пабыла школьнай мянушкай (ну хто мог чакаць, што з вакацый у сёмы клас я вярнуся самай доўгай вучаніцай?).

Школьныя заняткі ўжытковымі мастацтвамі ўзору 1970-х гадоў я шанавала не дужа. Майстрыхамі ў сям’і былі бабуля і мама. Ад іх ведаю, што прабабка (дзедава маці) была выбітнай ткалляй (ткачыхай) і гафцяркай. (Кароткім слоўцам “гафты” бабуля заўсёды называла самыя майстэрскія вышыванкі, а буйныя стракатыя крыжыкі, сабраныя ў  мачаляпістыя квяты, былі для яе  “вышыўкамі”.) Добра шые малодшая сястра, але, на жаль, вельмі рэдка – больш сядзіць за кампутарам, бо – дызайнер.


Год 1989: пачынаецца...

А я вяжу і вышываю (гафтую?) з 1989 (нарадзіўся сын, а для дзяцей чаго толькі не зробіш); гадоў дзесяць таму спраўдзіла мару - авалодала шадэлкам; з 2007 паціху пачала шыць. 

Прафесійныя зацікаўленні  вымаглі з мяне блог “Сцены,залы, мастерские», але дзякуючы Клэр, Вользе-Іголачцы і Алене, якія ветліва і шчыра паддалі чароўных кухталёў, я шнуруюся, шыхтуюся і далучаюся да рукадзельных шэрагаў.

2 commentaires:

  1. Спасибо! И я тут! Вользе-Iголачцы! =) Ура! Я тобой горжусь!

    RépondreSupprimer
  2. Так, Оленька, не всё же мне на твоіх медведей і зайцев облізываться!

    RépondreSupprimer

Яшчэ адзін маленькі карабельчык/ Un autre petit navire

Марское падарожжа працягваецца: ангельскі дызайн, краявіды і нават туманы паўставалі на сынаву замову. Хутка-порстка. Маленькі карабель...

Чытачы, гледачы, крытыкі